АРЦЁМ ЧЭЛЯДЗІНСКІ - НАЙЛЕПШЫ ТРЭНЕР У ВЕРАСНІ
Па выніках галасавання сярод журналістаў вядучых беларускіх выданняў, найлепшым трэнерам верасня "Беларусбанк-вышэйшай лігі-2021" стаў выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск" Арцём Чэлядзінскі.
У верасні каманда пад кіраўніцтвам Арцёма Віктаравіча правяла тры матчы (супраць "Энергетыка-БДУ", "Іслачы" і "Смаргоні"), у якіх атрымала тры перамогі, забіла восем галоў і прапусціла ўсяго толькі адзін. У гэтых гульнях дынамаўцы нанеслі 49 удараў, 21 з якіх - у створ брамы. Таксама ў каманды 1463 дакладныя перадачы (агульная колькасць - 1778), 263 выйграных адзінаборствы з 547 і 59,8% валодання мячом.
Віншуем нашага спецыяліста!