НОВЫ ПРАЕКТ КЛУБА
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» сумесна з Parimatch Foundation запускае інклюзіўныя трэніроўкі для дзяцей з інваліднасцю.
Заняткі будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. Мэта праекта - даць магчымасць маладым хлопцам бліжэй пазнаёміцца з футболам і паказаць, што спорт дае сапраўды бязмежныя магчымасці для праяўлення сябе.
Калі вы дыпламаваны трэнер-выкладчык з вялікім жаданнем дапамагаць дзецям ўліцца ў свет спорту, звяжыцеся з намі па тэлефоне +375 29 668 84 09 ці па электроннай пошце fan@dinamo-minsk.by.
Таксама будзе арганізавана дадатковае навучанне адабраных трэнераў.