Жаночая зборная пачала ВТЗ з перамогі
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Малеева праводзіць чарговы вучэбна-трэніровачны збор.
Сёння ў яго рамках прайшоў першы кантрольны спарынг. З лікам 6:0 ў Магілёве зборная Беларусі перамагла суперніц з Ірана.
У стартавым складзе "Белакрылых" выйшлі Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч, Настасся Ліннік, Ганна Піліпенка (адзначылася хет-трыкам і галявой перадачай), Настасся Шлапакова і Карына Альховік (адзначылася дублем). Таксама ў заяўцы на матч прысутнічалі Вікторыя Валюк і Настасся Папова (выйшла на поле ў другім тайме).
Наступная сустрэча адбудзецца ў панядзелак (14 чэрвеня, 19:00) у Віцебску. Супернік - нацыянальная зборная Узбекістана.