Уладзімір Журавель: сёння яму магло б споўніцца 50...
Самы тытулаваны футбаліст «Дынама» ў найноўшай гісторыі, паспяховы трэнер, Уладзімір Іванавіч Журавель сёння мог бы адсвяткаваць сваё 50-годдзе.
За мінскае «Дынама» Уладзімір Журавель выступаў з 1989 па 1997 год, быў капітанам каманды, шэсць разоў у складзе клуба станавіўся чэмпіёнам Беларусі і два разы выйграваў Кубак краіны. А пад яго трэнерскім кіраўніцтвам каманда ўпершыню ў найноўшай гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА.
Яркая зорка футбольнага небасхілу, якая зрабіла няўяўна шмат і, на жаль, згасла так рана. Дзякуй Вам за ўсё, Уладзімір Іванавіч. Вы - легенда, якую мы будзьма памятаць вечна.