Валерыя Карачун пакідае наш клуб
Па пагадненні бакоў каманду «Дынама-БДУФК» пакідае абаронца Валерыя Карачун. Футбалістка прыняла рашэнне аб завяршэнні кар'еры.
У сезоне-2020 Валерыя прыняла ўдзел у 12 матчах і адзначылася двума галамі. У гэтым годзе Карачун згуляла ў трох матчах.
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» дзякуе Валерыі за яе працу і ўнёсак у жаночую каманду і жадае ёй усяго найлепшага. Дзякуй!