Таварыскі матч супраць Азербайджана.
Учора нацыянальная зборная Беларусі на газоне галоўнай арэны краіны правяла кантрольны спарынг супраць нацыянальнай зборнай Азербайджана, які завяршыўся мінімальнай перамогай гасцей з лікам 1:2. Адзіны мяч у складзе беларускай зборнай забіў Максім Скавыш.
Поўны матч адгуляў Максім Швяцоў. Арцём Быкаў выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 70-й хвіліне Уладзіславам Клімовічам.
Чакаецца, што наступны матч «Белакрылых» павінен адбыцца ў панядзелак у Гродне супраць зборнай Сьера-Леонэ.
Таксама ўчора кантрольны спарынг правяла юнацкая зборная Беларусі U-19 у склад якой выкліканыя наступныя футбалісты дублюючага складу «Дынама»: Фёдар Лапавухаз, Іван Ціханаў, Ягор Шадзько, Іван Хавалка, Фёдар Лебедзеў і Дзмітры Латыхоў. Спарынг супраць аднагодкаў з Азербайджана завяршыўся нулявой нічыёй.
Адбыліся змены ў праграме ВТС маладзёжнай зборнай: 5 чэрвеня адбудзецца спарынг супраць БАТЭ, 7 чэрвеня - супраць «Іслачы».