Наступны матч дынамаўцаў
Мінскае «Дынама» праз 9 гадоў вяртаецца ў Рэчыцу!
У жніўні 2012 года ў рамках Кубка Беларусі сезону 2012/2013 дынамаўцы правялі свой апошні матч супраць рэчыцкага клуба.
У гэтую суботу бела-блакітныя зноў вернуцца на поўдзень Беларусі. Упершыню ў гэтым сезоне «Спадарожнік» прымае свой хатні матч на родным стадыёне «Цэнтральны». Пачатак сустрэчы - у 16:45.
Кошт квіткоў - 5 рублёў (дзецям да 14 гадоў уваход на стадыён будзе бясплатным).
Дублёры згуляюць свой матч у пятніцу (11 чэрвеня) у футбольным манежы (Гомель), пачатак - у 19:00.