Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

З ДНЕМ НАРАДЖЭННЯ, ДЫНАМА!

18.06.2021

З днём нараджэння, родны клуб! Роўна 94 гады таму, 18 чэрвеня 1927 года, мінскае «Дынама» правяло свой першы афіцыйна зарэгістраваны матч.

Мінскае «Дынама» чэмпіён СССР, двухразовы фіналіст Кубка СССР, трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату СССР, удзельнік чвэрцьфінальных паядынкаў розыгрышаў Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, Кубка УЕФА, Кубка ўладальнікаў кубкаў. Сяміразовы чэмпіён Беларусі.

Мы ганарымся нашай гісторыяй, нашымі славутымі ветэранамі, якіх памятаем і шануем. Далёка за межамі Мінска вядомыя імёны такіх выбітных футбалістаў як Анатоль Ягораў і Генадзь Хасін, Іван Савосцікаў і Генадзь Абрамовіч, Эдуард Малафееў і Міхаіл Мустыгін, Эдуард Зарэмба і Аляксандр Пракапенка, Юры Курненін і Сяргей Алейнікаў, Сяргей Гоцманаў і Юры Пудышаў, Уладзімір Журавель і Валянцін Белькевіч і шмат, шмат іншых.

Сёння мы віншуем усіх мінчукоў, усіх заўзятараў нашага клуба на прасторах Беларусі і за яе межамі, віншуем футбалістаў і трэнераў - усіх тых, у чыім жыцці «Дынама» займала пэўнае месца. Верым у поспехі нашага клуба і працягваем заўзець за яго! Жадаем моцнага здароўя ўсім тым, хто працуе на славу і карысць нашага «Дынама». Футбалістам, якія зараз гуляюць за наш клуб, жадаем гонару і адданасці 5-й літары алфавіту, якая намаляваная на вашай грудзях! Памятаеце пра славутую гісторыю нашага Вялікага клуба, аб тых традыцыях, якія закладвалі нашы легендарныя ветэраны шмат гадоў таму! Віншуем з гэтай датай наш любімы горад - сталіцу Беларусі. Бо «Дынама» для Мінска - гэта значная частка гісторыі горада!

Са святам, дарагія сябры! Мы гаворым дзякуй кожнаму, хто верыць у нас, бо мінскае «Дынама» - гэта больш, чым клуб. І мы абавязкова зробім усё, каб ён стаў толькі лепш.