Віншуем з днём нараджэння!
Сёння свой дзень нараджэння адзначае галоўны стадыён Беларусі!
Легендарная арэна нашай краіны, трыбуны якой памятаюць неверагодныя моманты і гучныя перамогі. Арэна, на якой пісалася вялікая гісторыя нашай каманды. Арэна, якая заўсёды будзе галоўнай у гісторыі беларускага футбола. Гэта вялікі і галоўнае - наш родны - стадыён «Дынама»!
У гэтым годзе Нацыянальнаму алімпійскаму стадыёну «Дынама» спаўняецца 87 гадоў! ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» спяшаецца павіншаваць кіраўніцтва стадыёна, усіх працоўнікаў і тых, хто заўсёды прыходзіць на трыбуны, каб падтрымаць любімую каманду! Хай атрымліваюцца ўсе задумкі, стадыён з кожным годам становіцца толькі ярчэй і лепш, а мы заўсёды будзем ісці плячо ў плячо.
З днём нараджэння, «Дынама»! З днём нараджэння, родны дом!