Нічыя ў матчы супраць Узбекістана.
Жаночая нацыянальная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Малеева завяршыла чарговы вучэбна-трэніровачны збор.
Учора зборная Беларусі ў Віцебску сустракалася з камандай Узбекістана. Матч завяршыўся з лікам 1:1. Адзіны мяч з перадачы Настассі Ліннік забіла Карына Альховік.
У стартавым складзе "Белакрылых" выйшлі Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч, Настасся Ліннік, Ганна Піліпенка і Карына Альховік. Таксама ў заяўцы на матч прысутнічалі Настасся Шлапакова, Вікторыя Валюк і Настасся Папова.