ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ МАТЧУ 13 ТУРА
Самым карысным гульцом матчу 13 тура «Беларусбанк Вышэйшая ліга 2021» паміж камандамі «Дынама-Мінск» і БАТЭ стаў Уладзіслаў Клімовіч, які згодна з статыстычным рэйтынгам InStat набраў 327 балаў.
Тройка лепшых гульцоў выглядае наступным чынам:
1. Уладзіслаў Клімовіч - 327
2. Антон Чычко - 322
3. Аляксандар Філіпавіч - 297
***
У гэтым матчы на рахунку нападніка «Дынама» наступныя паказчыкі:
InStat-рэйтынг: 327;
3 заробленых фалы;
6 удараў па браме (4 - у створ);
17 выйграных адзінаборстваў (з 31);
6 удалых абводак (З 9);
5 удалых адбораў (з 6);
5 перахопаў мяча;
3 створаныя галявыя моманты;
39 дакладных перадач (з 46);
2 дакладныя перадачы ў штрафную.