Лепшыя гульцы матчу 12 тура.
Самым карысным гульцом матчу 12 тура «Беларусбанк Вышэйшая ліга 2021» паміж камандамі «Спутнік» і «Дынама-Мінск» стаў Аблай Мбенг, які згодна статыстычнаму рэйтынгу InStat набраў 346 балаў - найлепшы рэйтынг бела-блакітных у гэтым сезоне.
Тройка лепшых гульцоў выглядае наступным чынам:
1. Аблай Мбенг - 346
2. Уладзіслаў Клімовіч - 324
3. Андрэй Бацула - 304
***
У гэтым матчы на рахунку форварада «Дынама» наступныя паказчыкі:
3 галы;
1 галявая перадача;
1 зароблены фол;
7 удараў па браме (5 - у створ);
10 выйграных адзінаборстваў (з 16) - усё ў атацы;
5 удалых абводак (з 7);
1 перахоп мяча;
1 створаны галявы момант;
5 галявых момантаў (3 - рэалізаваных);
14 дакладных перадач (з 21);
1 дакладная ключавая перадача;
2 дакладныя перадачы ў штрафную.