Эдуарду Малафееву - 79 гадоў!
Сёння спаўняецца 79 гадоў славутаму ветэрану мінскага «Дынама» - Эдуарду Васільевічу Малафееву!
Цяжка знайсці аматара футбола на прасторах экс-СССР, і тым больш немагчыма сустрэць заўзятара мінскага «Дынама», які б нічога не ведаў пра Эдуарда Васільевіча Малафеева!
Сёння легендарны футбаліст і трэнер, славуты ветэран мінскага «Дынама», святкуе дзень нараджэння!
Заслужаны майстар спорту СССР Эдуард Васільевіч Малафееў у складзе нашага клуба правёў больш за трыста матчаў у розных турнірах і забіў 117 галоў, заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату СССР 1963, выступаў у фінале Кубка СССР 1965!
У складзе зборнай СССР ён выйграў срэбныя медалі чэмпіянату Еўропы 1964 ў Гішпаніі і заняў 4 месца на чэмпіянаце свету 1966 у Англіі.
Чэмпіянат Свету 1966, СССР - КНДР - 3:0. Галы: Малафееў (31, 88), Банiшэўскi (33)
Эдуард Малафееў - чалец сімвалічнага Клуба бамбардыраў ім. Рыгора Фядотава, які аб'ядноўвае савецкіх футбалістаў, забіўшых больш за 100 мячоў на вышэйшым узроўні.
Пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева - заслужанага трэнера СССР і БССР - мінскае «Дынама» выйграла чэмпіянат СССР 1982 года і стала бронзавым прызёрам у 1983 годзе.
Эдуард Малафееў узначальваў алімпійскую і нацыянальную зборную СССР. Вывеў нацыянальную зборную СССР на чэмпіянат свету па футболе 1986 года.
Узначальваў нацыянальную зборную Беларусі. Менавіта пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева зборная дасягнула найлепшага выніку ў сваёй гісторыі - у адборачным цыкле чэмпіянату свету - 2002 наша зборная ледзь не выйшла ў стыкавыя матчы, заняўшы трэцяе месца ў групе.
Адміністрацыя, гульцы і трэнеры ФК «Дынама-Мінск», заўзятары «Дынама», дзякуюць Эдуарда Васільевіча за шчырую любоў да клуба і адданасць футболу.
Мы віншуем Эдуарда Васільевіча Малафеева з днём нараджэння і жадаем славутаму футбалісту і трэнеру моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму, доўгіх гадоў жыцця!
Беражы Вас Бог, Эдуард Васільевіч!
З днём Нараджэння!