Аўтары дынамаўскіх хет-трыкаў.
У мінулую суботу сенегальскі форвард мінскага «Дынама» Аблай Мбенг адзначыўся хет-трыкам у браму рэчыцкага «Спадарожніка». Такая галявая феерыя для нашага клуба зьяўляецца не частай з'явай. У апошні раз тры мячы ў адным матчы футбалісту бела-блакітных атрымоўвалася забіць тры гады таму. Сёння мы ўзгадаем ўсіх аўтараў гэтага маленькага дасягнення.
1. Сяргей Гоцманаў - 1993 год, «Лакаматыў» (Віцебск), 5:1.
2. Валянцін Бялькевіч - 1994 год, «Шахцёр» (Салігорск), 8:0; 1995 год, «Гомсельмаш» (Гомель), 9:3.
3. Пётар Качура - 1994 год, «Шахцёр» (Салігорск), 8:0; 1995 год, «Тарпеда» (Мінск), 5:1; «Абутнікі» (Ліда), 6:2; 2001 год, «Хобшайд» (Люксембург), 6:0.
4. Уладзімір Макоўскі - 1996 год, «Нафтан-Дэвон» (Наваполацк), 6:0; «Дынама-93» (Мінск), 6:0; «Атака-Аўра» (Мінск), 5:0.
5.Дзмітры Падрэз - 1997 год, «Камунальнік» (Слонім), 3:0.
6. Аляксандр Вяжевич - 2000 год, «Дынама-Брэст», 4:0.
7. Максім Цыгалка - 2002 год, «Славія», 4:0.
8. Сяргей Карніленка - 2003 год, «Дарыда» (Ждановічы), 3:0; «Дарыда» (Ждановічы), 5:0.
9. Сяргей Кісляк - 2006 год, «Белшына» (Бабруйск), 3:1.
10. Ёван Дам'янавіч - 2012 год, «Нафтан» (Наваполацк), 4:2.
11. Фатас Бечырай - 2015 год, «Віцебск», 3:1.
12. Кехіндзе Фатаі - 2018 год, «Мінск», 3:3.
13. Аблай Мбенг - 2021 год, «Спадарожнік», 5:0.