Арцём Чалядзінскі - прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера асноўнага складу клуба.
Арцём Чалядзінскі прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера асноўнага складу футбольнага клуба «Дынама-Мінск».
Арцём Віктаравіч - выхаванец СДЮШАР «Дынама-Мінск». Дэбютаваў за галоўную каманду бела-блакітных у далёкім 1999-м годзе і абараняў колеры «Дынама» да 2001 года пасля чаго перайшоў у саратаўскі «Сокал». У жніўні 2016-га года абаронца вярнуўся ў родны клуб, дзе адгуляў да канца сезону.
У 2018-м годзе перайшоў на трэнерскую працу і ўвайшоў у штаб Міхаіла Мустыгіна, які ўзначальвае дублюючы склад бела-блакітных. Летам таго ж сезону рашэннем кіраўніцтва клуба стаў галоўным трэнерам рэзервовай каманды і па выніках сезону фінішаваў на першым месцы. Праз два сезоны дынамаўскі дубль зноў стаў чэмпіёнам краіны.
Арцём Чалядзінскі ўзначальваў дублюючы склад мінскага «Дынама» да чэрвеня бягучага года. На дадзены момант каманда ўпэўнена лідзіруе ў турнірнай табліцы першынства рэзервовых каманд.
Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера дублюючага складу прызначаны Радзіслаў Арлоўскі.