Дынама - у 1/8 фінала Кубка Беларусі
Мінскае «Дынама» з лікам 3:0 атрымала ўпэўненую перамогу ў матчы 1/16 фінала «Парыматч Кубак Беларусі» сезону 2021/2022.
У гэтым паядынку, які прайшоў у Лідзе, у стартавым складзе бела-блакітных з'явілася адразу два дэбютанта: упершыню ў старт трапіў чарнагорскі форвард Душан Бакіч, а ў цэнтры абароны месца Максіма Швецова заняў 19-гадовы Уладзіслаў Калінін.
У першым тайме дынамаўцам не ўдалося патрапіць у браму гаспадароў, усе тры ўзяцця здарыліся ў другой палове сустрэчы.
На 58-й хвіліне матчу Жан По здзейсніў неверагодны прарыў па правым фланзе лідчукоў і завяршыў гэтую справу дакладным стрэлам з вострага кута.
Праз дзве хвіліны здарыўся яшчэ адзін дэбют у складзе мінчукоў, на поле выйшаў 18-гадовы бамбардзір дынамаўскага дубля - Дзмітры Латыхоў. І ўжо праз чатыры хвіліны малады нападаючы стаў аўтарам гістарычнага дасягнення - Дзмітры Латыхоў стаў самым маладым футбалістам мінскага «Дынама» ў сучаснай гісторыі клуба, якому ўдалося вызначыцца у першым жа матчы за асноўнай каманды бела-блакітных.
Больш за тое, пазней Латыхоў аформіў галявы дубль у браму «Ліды». І калі футбалістаў, якія забівалі ў сваёй дэбютнай гульні за «Дынама» хапае, а гэта 18 чалавек, дык Латыхоў стаў адзіным гульцом у гісторыі клуба, якому ўдалося гэта зрабіць двойчы.
Мінскія дынамаўцы выходзяць у 1/8 фінала, а мы віншуем каманду з перамогай. Галы матча можна ўбачыць у нашым телеграм-канале.