Наступны матч Нафтан 13 кастрычніка (15:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Чэмпіянат Беларусі

Чэмпіянат Беларусі

У вышэйшай лізе - з чэмпіянату 1992
Баланс гульняў: +474=174-145, розніца мячоў: 1449-664.
Самая буйная перамога - 8:0 (Шахцёр, 1993/94).
Самая буйная параза - 0:5 (Дынама Бр, 1998).
Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах - В.Валадзянкоў (256).
Лепшыя бамбардзіры: у чэмпіянатах - П.Качура (68), за сезон - У.Макоўскі (23, 1996).
Самыя карысныя: у чэмпіянатах - В.Бялькевіч - 107 (54 +53), за сезон - У.Макоўскі - 30 (23 +7), 1996.

Сезон Лiга Г В Н П Мяч О Месца
2018 Д1 30 18 9 3 41-17 63 3 (16)
2017 Д1 30 22 2 6 46-15 68 2 (16)
2016 Д1 30 15 10 5 46-28 55 3 (16)
2015 Д1 26 15 8 3 36-13 53 2 (14)
2014 Д1 32 18 7 7 44-21 61 2 (12)
2013 Д1 32 15 9 8 44-33 54 3 (12)
2012 Д1 30 16 8 6 37-19 56 3 (11)
2011 Д1 33 14 7 12 50-43 49 4 (12)
2010 Д1 33 17 5 11 49-34 56 4 (12)
2009 Д1 26 14 8 4 38-18 50 2 (14)
2008 Д1 30 19 5 6 49-29 62 2 (16)
2007 Д1 26 8 11 7 27-28 35 9 (14)
2006 Д1 26 15 7 4 44-22 52 2 (14)
2005 Д1 26 15 5 6 50-26 50 2 (14)
2004 Д1 30 24 3 3 64-18 75 1 (16)
2003 Д1 30 20 4 6 62-24 64 3 (16)
2002 Д1 26 12 6 8 44-28 42 7 (14)
2001 Д1 26 16 5 5 52-21 53 2 (14)
2000 Д1 30 19 5 6 49-21 62 3 (16)
1999 Д1 30 14 9 7 51-30 51 6 (16)
1998 Д1 28 11 6 11 39-38 39 8 (15)
1997 Д1 30 21 7 2 74-24 70 1 (16)
1996 Д1 30 23 6 1 83-20 75 2 (16)
1995 Д1 15 12 2 1 42-13 38 1 (16)
1994/95 Д1 30 20 8 2 83-24 48 1 (16)
1993/94 Д1 30 24 4 2 76-20 52 1 (16)
1992/93 Д1 32 26 5 1 90-25 57 1 (17)
1992 Д1 15 11 3 1 38-7 25 1 (16)
 Всего: 793 474 174 145 1449-664 1515  

Г - гульні
В - выйгрышы
Н - нічьі
П - паразы
А - ачкі