Наступны матч Дынама-Брэст 7 снежня (14:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Юнацкі турнір памяці Валянціна Бялькевіча

21.01.2021

У пятніцу ў Мінску будзе дадзены старт другому розыгрышу юнацкага турніру па футболе памяці легендарнага беларускага футбаліста, заслужанага дынамаўца - Валянціна Бялькевіча. Турнір праводзіцца сумесна з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».


Валянцін Бялькевіч - адзін з самых яркіх футбалістаў у гісторыі беларускага футбола, пяціразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка краіны ў складзе мінскага «Дынама». Яго гульня зачароўвала мільёны заўзятараў па ўсёй Еўропе, яго называлі адным з самых таленавітых футбалістаў на постсавецкай прасторы. У складзе кіеўскага «Дынама» Бялькевіч стаў васьміразовым чэмпіёнам Украіны, сяміразовым уладальнікам Кубка краіны, паўфіналістам Лігі Чэмпіёнаў.

Спаборніцтвы праводзяцца ва ўзроставай катэгорыі U-16. У турніры возьмуць удзел 8 каманд, складзеных з футбалістаў не старэйшых за 2005 года нараджэння: «Дынама-Мінск», Акадэмія футбола (РДУАР), «Мінск», берасцейскі Цэнтр развіцця футбола, «Шахцёр», БАТЭ, «Гомель», «Нёман» . Матчы пройдуць у футбольным манежы Мінска, Брэста, Гродна і Гомеля.

 

 

У суботу ў сталічным футбольным манежы ў 17:45 будзе дадзены свісток стартавага матчу паміж БАТЭ і футбалістамі «Дынама-Мінск».


Поўны расклад выглядае наступным чынам:


22-24 студзеня
ЦРФ - «Шахцёр»
«Нёман» - «Мінск»
РДУАР - «Гомель»
БАТЭ - «Дынама-Мінск»


29-31 студзеня
ЦРФ - «Мінск»
«Нёман» - «Шахцёр»
«Гомель» - «Дынама-Мінск»
РДУАР - БАТЭ


5-7 лютага
«Мінск» - «Шахцёр»
«Нёман» - ЦРФ
«Гомель» - БАТЭ
«Дынама-Мінск» - РДУАР


12-14 лютага
1/2 фіналу | 1А - 2Б
1/2 фіналу | 1Б - 2А
Матч за 5-8 месцы | 3А - 4Б
Матч за 5-8 месцы | 3Б - 4А


19-21 лютага
Матч за 7 месца
Матч за 5 месца
Матч за 3 месца
Фінал
Цырымонія ўзнагароджання


У выпадку, калі ў матчы стадыі плэй-оф сустрэнуцца супернікі з гарадоў, адлегласць паміж якімі складае больш за 400 км, такі матч будзе праведзены на нэйтральным полі. Вырашальныя матчы заключнага гульнявога дня пройдуць у Мінску.


У раскладзе турніру магчымыя змены. За ходам турніру падрабязна можна будзе сачыць на сайце Footbik.by

 

Теги: Школа