Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Вынікі зімовага першынства па футболе.

27.01.2021

Завяршылася зімовае першынство Мінска сярод каманд 2010-2013 гадоў нараджэння. Прадстаўнікі Акадэміі мінскага «Дынама» па традыцыі вялі барацьбу за высокія месцы.

Першая каманда 2010 года нараджэння (трэнер Станіслаў Шыраеў) заняла трэцяе месца. У вырашальным паядынку за бронзу была пераможана другая каманда Станіслава Андрэевіча.

 

 

Другая каманда 2011 года нараджэння (трэнер Дзмітры Пархачоў) спынілася за крок ад першага месца, у фінале дынамаўцы саступілі першай камандзе «Мінска» з лікам 2:4. Першая каманда (трэнер Сяргей Маслоўскі) у матчы за трэцяе месца перамагла другую каманду «Мінска» з лікам 8:3.

 

 

Дынамаўцы 2012 года нараджэння (трэнер Мікалай Крукаў) не здолелі пазмагацца за прызавыя месцы: першая каманда заняла пятае месца, пасля перамогі над «Арсеналам» з лікам 14:4, а другая каманда фінішавала восьмай, саступіўшы ў заключным матчы «Юнацтву» з лікам 0:7.

Самая малодшая каманда - 2013 года нараджэння (трэнер Уладзімір Лук'яненка), заваявала залатыя медалі. У фінале дынамаўцы абгулялі РЦАР-БДУ з лікам 4:2. Другая каманда Уладзіміра Мікалаевіча ў матчы за сёмае месца перамагла першую каманду «Мінска» з лікам 3:2.

 

 

Каманды 2008 і 2009 гадоў нараджэння ўдзелу ў турніры не прымалі. Першынство па 2007 году нараджэння працягваецца.

Теги: Школа