Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Турнір памяці Валянціна Бялькевіча: вынiкi

21.02.2021

Другі турнір памяці Валянціна Белькевіча сярод каманд 2004 і 2005 гадоў нараджэння завершаны. Дынамаўцы 2004 года нараджэння ізноў сталі сярэбранымі прызёрамі турніру, а «Дынама-2005» заняла сёмае месца. Пераможцамі сталі каманды «Мінска» (2004) і РДУАР (2005 г.).

Выхаванцы Генадзя Лесуна да фіналу не пацярпелі ніводнай паразы, абгуляўшы БАТЭ (2:0), «Гомель» (5:0), РДУАР (3:1) і «Нёман» у паўфінале (3:1). Толькі ў заключнай гульні хлопцы не змаглі перамагчы аднагодкаў з «Мінска»: нягледзячы на ўпартую барацьбу да апошніх секунд матчу, сустрэча завяршылася з лікам 1:2. У бела-блакітных вызначыўся Іван Арлоў. 

 

Нашы футбалісты 2005 года нараджэння, на жаль, саступілі ў трох матчах і толькі адну гульню завяршылі ўнічыю. Перамогі хлопцы змаглі дабіцца толькі ва ўчорашняй сустрэчы супраць «Гомеля» (4:0). Такім чынам, дынамаўцы сталі сёмымі з васьмі каманд. 

Індывідуальныя ўзнагароды:

Іван Арлоў ( «Дынама-Мінск») - найлепшы нападаючы

Теги: Школа