Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

22.04.2021

Прапануем вынікі матчаў маладзёжнага першынства Беларусі, згуляных на выходных.


Каманда 2003 года нараджэння згуляла ўнічыю з БАТЭ. Першымі адкрылі лік супернікі на 28-ай хвіліне гульні. Да канца другога тайма Бакінаўскі здолеў яго зраўняць, аднак выйсці наперад дынамаўцы ўжо не паспелі. Вынік матчу - 1:1.

Каманда 2004 года нараджэння мінімальна перагуляла аднагодкаў з «Іслачы» ў выязным матчы (1:0 на карысць бела-блакітных): адзіны гол на заключных хвілінах забіў Фрэйтак.

Каманда 2005 года нараджэння атрымала разгромную перамогу ў Жодзіне - 10 безадказных галоў забілі супернікам з «Тарпеда-БелАЗ» падапечныя Уладзіміра Дзятлава. Хет-трык у Макарава і Бандарэнкі, таксама ў матчы адзначыліся Чачоткін, Барысевіч, Дубовік і Асавялюк.

Каманда 2006 года нараджэння адолела каманду з Магілёва СДЮШАР «Днепр». Покер у матчы аформіў Мельнічэнка, таксама галы на рахунку Апяцёнка, Жачко і Баранава.


Жаночая каманда 2005 года нараджэння на гэтым тыдні стартавала ў маладзёжным першынстве сярод дзявочых каманд сезону-2021. У першым туры выхаванкі Андрэя Махнача згулялі з «Вясёлкай» і адолелі каманду з рэкордным лікам 37-0. Галы ў матчы забівалі: Сіняўская (11 галоў), Харашчак (8 галоў), Новікава (6 галоў), Сташкова (4 галы), Чарлёнак (3 галы), Магер (2 галы), Махмедова, Узун і Уракава.

Жаночая каманда 2007 года нараджэння пачала свой шлях у маладзёжным першынстве сярод дзявочых каманд U-15. Першы матч скончыўся для дзяўчынак перамогай над ДЮСШ «Маладзечна» з лікам 9-0. Хет-трык у Кавалёвай, дубль у Сасноўскай і Радкевіч, таксама адзначыліся Фадзеева і Гузоўскай. 

 


 

Расклад наступных матчаў:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Віцебск», 24 красавіка, 13:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-17: «Дынама-Мінск» vs «Мінск», 24 красавіка, 15:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-16: «Дынама-Мінск» vs БАТЭ, 24 красавіка, 17:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-15: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», 25 красавіка, 13:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

ДаМыДинамо U-17: ДЮСШ «Клімавічы» vs «Дынама-Мінск», 29 красавіка, (ДЮСШ «Клімавічы»);

ДаМыДинамо U-15: «Дынама-Мінск» vs «Тарпеда-БелАЗ», 3 траўня, (стадыён «Дынама-Юні»);