Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

08.04.2021

Прапануем вынікі матчаў маладзёжнага першынства Беларусі, згуляных на выходных.


Каманда 2003 года нараджэння дзякуючы галам Шадзько і Ціханава перамагла «Энергетык-БДУ» з лікам 2:0 і захавала лідэрства ў турнірнай табліцы сярод каманд 2003 года нараджэння.

Каманда 2004 года нараджэння атрымала ўпэўненую перамогу на выездзе над магілёўскім «Дняпром»: чатыры безадказныя галы адправілі падапечныя Генадзя Лесуна ў браму супернікаў. Вызначыліся Сугакаў, Красоўскі, Каліноўскі і Саўчук.

Каманда 2005 года нараджэння саступіла аднагодкам з «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 2:0 на карысць супернікаў). У гаспадароў вызначыліся Гаўрыльчук і Дробыш.

Каманда 2006 года нараджэння здолела абгуляць у хатнім матчы «Віцебск». Госці першымі адкрылі лік, але затым аўтагол Краўчанкі і дубль Афанасьева дазволіў бела-блакітным завяршыць гульню на сваю карысць.

 


 

Расклад наступных матчаў:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Шахцёр», 10 красавіка, 00:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-17: «Дынама-Мінск» vs «Хваля», 10 красавіка, 15:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-16: «Дынама-Мінск» vs СДЮШАР «Белкард», 10 красавіка, 17:15 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-15: «Дынама-Мінск» vs «Днепр-Магілёў», 11 красавіка, 13:00 (стадыён «Дынама-Юні»);