Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

16.03.2021

Распавядаем аб выніках матчаў маладзёжнага першынства Беларусі, згуляных на выходных.


Каманда 2003 года нараджэння пацярпела першую паразу ў гэтым сезоне: выхаванцы Міхаіла Мустыгіна не змаглі перагуляць «Мінск». Дынамаўцы першымі павялі ў ліку (вызначыўся Шадзько), але літаральна праз некалькі хвілін супернікі зраўнялі лік, а на 65-ай хвіліне павялічылі перавагу (выніковы лік 1-2 на карысць «гараджан»).

Каманда 2004 года нараджэння ў хатнім матчы 11 тура перамагла «Гомель» з лікам 2-1. У бела-блакітных першы гол на рахунку Краўчанкі, павялічыў перавагу Фрэйтак.

Каманда 2005 года нараджэння на выездзе правяла матч 13 тура супраць «Іслачы», які скончыўся безгалявой нічыёй.

Каманда 2006 года нараджэння атрымала ўпэўненую перамогу над «Тарпеда-БелАЗ», гульня завяршылася з лікам 4-0 на карысць бела-блакітных. Дубль у Макарэвіча, таксама забівалі Тарналіцкі і Васкабойнікаў.

 


 

Расклад наступных матчаў:

U-18: «Нёман» vs «Дынама-Мінск», 20 сакавіка, 15:30 (СДЮШАР «Нёман»);

U-17: «Дынама Брэст» vs «Дынама-Мінск», 20 сакавіка, 15:45 (стадыён ЦАР);

U-16: «Мінск» vs «Дынама-Мінск», 20 сакавіка, 12:00 (стадыён ФК «Мінск»);

U-15: «Дынама-Мінск» vs СДЮШАР «Івацэвічы», 21 сакавіка, час будзе паведамлены дадаткова (стадыён «Дынама-Юні»);