Наступны матч Ларн 12 снежня (20:45) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

#Дынама2011 і #Дынама2014 - сярэбраныя прызёры турніру "Наша будучыня-2021"

09.03.2021

На мінулым тыдні ў Мінску завяршыўся чарговы турнір «Наша будучыня» сярод каманд 2011 і 2014 гадоў нараджэння. Некалькі слоў аб выніках выступлення нашых хлопцаў.

 

Каманда 2011 года нараджэння стала сярэбраным прызёрам турніру ў сваёй узроставай катэгорыі. Вельмі ўпэўнена ішлі падапечныя Сяргея Маслоўскага, не саступіўшы ў ніводным паядынку за ўсе гульнявыя дні. У паўфінале хлопцы перамаглі другую каманду мінскага «Дынама» з лікам 9:0, але перагуляць у фінале «Вяціч» бела-блакітныя не здолелі: матч завяршыўся з лікам 0:4 на карысць супернікаў, а нашы футбалісты занялі другое месца на турніры.

Другая каманда 2011 года нараджэння заняла чацвёртае месца. Дынамаўцы перамаглі «Змену», БАТЭ, «Шахцёр», «Мінск-11» і потым саступілі ў заключным матчы «Мінску» .

 

Індывідуальныя ўзнагароды:

Найлепшы брамнік - Фёдар Жук

Найлепшы бамбардзір - Максім Саўчыц

 

Хлопцы з каманды 2014 года нараджэння таксама сталі сярэбранымі прызёрамі турніру «Наша будучыня-2021». На групавым этапе ў падначаленых Дзмітрыя Коўба 3 перамогі, адна нічыя і адна параза. У заключным матчы юныя футбалісты мінімальна саступілі аднагодкам з «Мінска» і такім чынам заваявалі сярэбраныя медалі турніру.

Індывідуальную ўзнагароду атрымаў Яўген Жышкевіч як найлепшы бамбардзір.

 

Спяшаемся павіншаваць нашых хлопцаў і трэнераў з чарговымі медалямі турніру. Жадаем далейшых поспехаў і новых перамог у футбольным сезоне. 

 

Фота: footbik.by

Теги: Школа