Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

#Дынама2009 і #Дынама2010 - сярэбраныя прызёры турніру "Наша будучыня-2021"

02.03.2021

На гэтых выходных у Мінску завяршыўся чарговы турнір «Наша будучыня» сярод каманд 2010 і 2009 гадоў нараджэння. Турнір традыцыйна арганізаваны аднайменным спартовым агенцтвам пры ўдзеле Федэрацыі Футбола і футбольнага клуба «Мінск». Распавядаем пра вынікі выступлення дынамаўцаў. 

 

 

Каманда 2009 года нараджэння стала сярэбраным прызёрам турніру ў сваёй узроставай катэгорыі U-12. На групавым этапе падлеткі не прайгралі ні воднага матчу, атрымаўшы перамогу над камандамі МТЗ, «Шахцёр», «Александрыя» і «Арбіта». На стадыі плэй-оф хлопцы адолелі «Мінск» і МТЗ, але ў фінале, на жаль, саступілі аднагодкам са «Паўночнага Захаду» з мінімальным лікам 0:1.

Індывідуальную ўзнагароду па выніках турніру атрымаў Варонін Уладзіслаў як найлепшы бамбардзір турніру. 

Хлопчыкі з каманды 2010 года нараджэння таксама сталі сярэбранымі прызёрамі турніру «Наша будучыня-2021».

У катэгорыі U-11 гулялі адразу тры дынамаўскія каманды. Першая каманда Станіслава Шыраева на групавым этапе згуляла тры матчы ўнічыю («Хваля», «Шахцёр» і БАТЭ), а затым атрымала перамогу над камандамі «Славіі» і «Старт». Другая каманда пацярпела паразы ад «Змены» і «Белкарда», матч са «Славіяй» скончыла унічыю, пасля чаго абгуляла БАТЭ па пенальці і перамагла «Німбл Кідз». У матчы за 9-ае месца дынамаўцы гулялі паміж сабой. У выніку з лікам 2-0 выйграла першая каманда Станіслава Андрэевіча. 

 

Каманда пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Чалея ўпэўнена перамагла «Старт», «Німбл Кідз» і «Нёман» і на стадыі плэй-оф атрымала перамогу над «Александрыяй». У паўфінале хлопцы адолелі «Змену», але, на жаль, у фінале не змаглі перагуляць «Мінск» і саступілі з лікам 2:0. У выніку, бела-блакітныя таксама занялі другое месца на зімовым турніры.

Індывідуальная ўзнагарода найлепшага бамбардзіра дасталася Арцёму Стаховічу.

 

Спяшаемся павіншаваць нашых хлопцаў і трэнераў з чарговымі медалямі турніру. Жадаем далейшых поспехаў і новых перамог у футбольным сезоне. 

 

Фота: footbik.by

Теги: Школа