Torpedo - Dinamo - 2:1. Players comments

09.11.2014

Aliaksandr Hutar and Igor Voronkov comment on the result of the match

 

 

 

 

 

 

Аляксандр Гутар:

- Які настрой быў пасля прылёту з Францыі?
- Была надзея яшчэ на першае месца ў нас перад гэтым матчам. Таму настройваліся на барацьбу і на перамогу. Мы сюды прыехалі толькі для гэтага. Першы тайм гэта і паказаў - мы гулялі без шанцаў для «Тарпеда».


- Што ж адбылося ў другім тайме?
- На другі тайм выйшла зусім іншая каманда, якая загнала нас на нашу палову поля, якую мы проста не маглі перайсці цягам першых 10 хвілін. За гэты час мы і прапусцілі 2 мячы.


- Што казаў трэнер у перапынку?
- Казаў, што трэба працягваць дзейнічаць таксама ўпэўнена, як і ў першым тайме - кантраляваць гульню, гуляць у атаку і рухацца наперад. Але чамусці ў другім тайме нешта цалкам разладзілася. Перасталі атакаваць. Альбо мы селі, альбо жодзінцы нас так прыціснулі ... Вельмі непрыемныя ўражанні засталіся ў выніку.


- Склалася ўражанне, што каманда проста стамілася. Усё ж такі маленькі перапынак паміж матчамі адбіўся?
- Я б не стаў так казаць.


- Як брамнік, што можаш сказаць пра гульню свайго абаронцы ў гэтым матчы - Ігара Варанкова?
- Ігар ужо дастаткова дасведчаны футбаліст. Вядома ж, некамфортна калі ты гуляеш не на сваёй пазыцыі, але ў цэлым Ігар выглядаў вельмі нядрэнна.

 

 

Ігар Варанкоў:

- Ці паспела каманда аднавіцца пасля матчу ў Францыі?
- Цяжкі быў пералёт у нас. Можа быць, камусці сіл і не хапіла. Цяжка зараз ужо пра гэта меркаваць ...


- Як гэта было сёння гуляць у ролі абаронцы?
- Што магу сказаць ... Згуляў дрэнна, калі 2 прапусцілі.

 

- У гэтым сезоне «Дынама» набрала толькі 2 пункты з 12 магчымых у матчах супраць аўтазаводцаў. Як думаеш, гэта проста супадзенне ці ў «Тарпеда» ёсць нейкі пастаянны адпаведны настрой у матчах супраць нашай каманды? Ты, дарэчы, выступаў за чорна-белых раней.
- Заўсёды бываюць такія каманды нязручныя. У гэтым сезоне - «Тарпеда» для нас апынулася самым нязручным. Але думаю, што ніякага тут сакрэту ў суперніка няма. Думаю, што гэта проста збег абставінаў.

 

 

Comments

To leave a comment, чтобы оставить комментарий, you need to login