Наступны матч БАТЭ (выезд) 6 лiстапада (15:00)
  • Чэмпіён СССР 1982 год.

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба - перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да самага апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы абгулялі маскоўскі "Спартак" з лікам 4:3 і па выніках здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго толькі на 1 бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004.

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 раз станавіліся чэмпіёнамі Беларусі па футболе.

    У дэбюце розыгрышу нацыянальнага першынства футбалістам "Дынама" не было роўных - 5 раз запар бела-блакітныя станавіліся чэмпіёнамі краіны. Праз два сезоны дынамаўцы з Мінска зноў сталі пераможцамі першынства Беларусі.

    У апошні раз футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся чэмпіёнамі краіны ў 2004 годзе..

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Навіны

20.01.2021

Дзмітрыю Коўбу - 34 года.

21.01.2021

Другі юнацкі турнір памяці легендарнага футбаліста стартуе ўжо зусім хутка

26.01.2021

Першы выступ у гісторыі клуба.

27.01.2021

Чарговы буйны дзіцячы турнір падышоў да канца.

27.01.2021

Вынікі лёсавання 1/32 фіналу юнацкі Лігі УЕФА.

08.02.2021

Міжнародны турнір.

21.02.2021

Вынікі другога турніру памяці Валянціна Белькевіча

02.03.2021

Вынікі буйнога дзіцячага турніру па футболе.

02.03.2021

Спартыўнае свята для ўсёй сям'і

07.03.2021

Завяршыўся «Soccershop.by - чэмпіянат Мінска» сярод каманд 2007 года нараджэння.

09.03.2021

Вынікі буйнога дзіцячага турніру па футболе.

12.03.2021

Навіны нашых маладзёжных каманд

Поздравляем с днем рождения!

Мінскае «Дынама» віншуе Аляксандра Сабалеўскага з днём нараджэння!