Наступны матч БАТЭ (выезд) 6 лiстапада (15:00)
  • Чэмпіён СССР 1982 год.

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба - перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да самага апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы абгулялі маскоўскі "Спартак" з лікам 4:3 і па выніках здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго толькі на 1 бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004.

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 раз станавіліся чэмпіёнамі Беларусі па футболе.

    У дэбюце розыгрышу нацыянальнага першынства футбалістам "Дынама" не было роўных - 5 раз запар бела-блакітныя станавіліся чэмпіёнамі краіны. Праз два сезоны дынамаўцы з Мінска зноў сталі пераможцамі першынства Беларусі.

    У апошні раз футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся чэмпіёнамі краіны ў 2004 годзе..

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Кубак Юрыя Курненіна

Пра турнір
Юрый Курненін

Міжнародны турнір памяці Ю.А.Курненіна

 

Міжнародны турнір памяці легендарнага футбаліста і трэнера мінскага «Дынама», чэмпіёна СССР 1982 Юрыя Анатольевіча Курненіна штогод праводзіцца ў Мінску, пачынаючы з 2011 года.

Удзел у турніры бяруць восем каманд з блізкага і далёкага замежжа. Спаборніцтвы праходзяць ва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў (U-16).

Арганізатарам турніру выступае ЗАТ «Футбольны клуб «Дынама-Мінск» сумесна з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і футбольным клубам «Мінск».

Турнір «Кубак Юрыя Курненіна» пакуль ня можа пахваліцца багатай гісторыяй, аднак яго ўзровень і папулярнасць растуць з кожным годам. Пастаянна пашыраецца і геаграфія спаборніцтваў. За семь гадоў існавання ўдзел у турніры прынялі 23 каманды з 7 краін.

Беларусь: Дынама (Мінск), Зборная Беларусі (U-17), БАТЭ (Барысаў), ФК Мінск, РЦАР-БДУ (Мінск), ПМЦ-Паставы (Паставы), Дынама (Брэст), СДЮСШАР "Дынама" (Мiнск)

Расія: «Дынама» (Масква), ФК «Краснадар», ФК «Нiжнi Ноўгарад», «Урал» (Екацярынбург), Акадэмія «Чартанава» (Масква), Акадэмiя Канаплёва (Тальяцi), «Рубiн» (Казань), «Тарпеда» (Масква), 

Украіна: «Дынама» (Кіеў), «Металіст» (Харкаў), УФК (Харкаў) .

Латвія: «Сконта» (Рыга).

Чэхія: «Славацка».

Грузiя: «Дынама» (Тбiлiсi).

Эстонiя: «Флора» (Талiн)

Пераможцы:

2011 - Юнацкая зборная Беларусі (U-17)

2012 - Дынама Масква

2013 - Чартанава

2014 - «Дынама» (Тбiлiсi)

2015 - Рубiн

2016 - Дынама Масква

2017 - Чартанава

2018 - РЦАР-БДУ

 

Юрий Курненин

КУРНЕНІН ЮРЫ АНАТОЛЬЕВІЧ

• Нарадзіўся 14 чэрвеня 1954 года ў Арэхава- Зуева (Маскоўская вобл., Расія ) - памёр 30 ліпеня 2009 г. у Мінску.
• Нападаючы, абаронца. Майстар спорту СССР (1979). Трэнер.
• Скончыў БГАІФК (1983), маскоўскую Вышэйшую школу трэнераў (1989).
• Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы» (Арэхава-Зуева). Першы трэнер - Пятроў Юрый Пятровіч.
• Выступаў за каманды: «Сцяг працы» (Арэхава -Зуева ) - 1970, «Дынама» (Масква) - 1971-1975, «Дынама» (Мінск) - 1976-1987.
• У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 265 матчаў, забіў 19 галоў, у Кубку СССР правёў 41 матч, забіў 5 галоў.
• У чэмпіянатах СССР за мінскае «Дынама» правёў 315 матчаў (у вышэйшай лізе - 248), забіў 25 галоў (у вышэйшай лізе - 17), у Кубку СССР правёў 40 матчаў, забіў 5 галоў.
• Капітан мінскага «Дынама» 1983-1984.
• Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) чэмпіянатаў СССР.
• Фіналіст Кубка СССР (1987).
• У еўракубках правёў 15 матчаў і забіў 3 галы (Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў - 6 матчаў, 2 галы, Кубак УЕФА - 9 матчаў, 1 гол); за мінскае «Дынама» правёў 14 матчаў, забіў 2 галы (КЕЧ - 6 (2), КУЕФА - 8).
• У спісах «33-х лепшых футбалістаў СССР» - № 2 (1982, 1983), № 3 (1984).
• Начальнік віцебскага Кіма (1990). Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» (1991-92), расійскага «Саматлор-ХХI» (1994-96) , нацыянальнай зборнай Сірыі (1996-97), аманскага «Аль-Ахлі» (1998), мінскага «Дынама» (1999 - 2000 г.). Трэнер Наварасійскага «Чарнаморца» (2001), салігорскага «Шахцёра» (2002-03), мінскага «Дынама» (з чэрвеня 2003), нацыянальнай зборнай Беларусі (2003-06). Галоўны трэнер нацыянальнай маладзёжнай U-21 зборнай Беларусі (2005-09).
• Пад кіраўніцтвам Ю. А. Курненіна берасцейкае «Дынама» ў 1992 годзе і мінскае «Дынама» ў 2000-м заваявалі бронзавыя медалі нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, нацыянальная зборная Сірыі выйшла ў фінальны турнір Кубка Азіі (1996), нацыянальная моладзевая зборная Рэспублікі Беларусь выйшла ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы (2009) .
• Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982).
• Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускай федэрацыі футбола (2002).

 

САПРАЎДНЫ ДЫНАМАВЕЦ

«Дынама» для мяне - гэта любоў на ўсё жыццё. Трынаццаць сезонаў я правёў у ім як гулец, яшчэ два з паловай гады - у трэнерскім штабе. Ніколі не ўспамінаю пра клуб з сумам або крыўдай». Словы дынамаўца, якім і заставаўся на працягу ўсяго свайго жыцця, Юрый Курненін .

Юрый Анатольевіч нарадзіўся ў Арэхава-Зуева - горадзе са слаўнымі футбольнымі традыцыямі, адным з футбольных цэнтраў дарэвалюцыйнай Расіі.

У 10 гадоў Юрый паступіў у гурт падрыхтоўкі маладых футбалістаў пры камандзе майстроў «Сцяг працы». Пры наборы быў вельмі жорсткі адбор, на адно вакантнае месца прэтэндавала некалькі чалавек, але конкурс ён вытрымаў з гонарам і быў залічаны ў гурт, дзе пачаў спасцігаць асновы футбольнай навукі.

У шаснаццацігадовым узросце адбыўся яго дэбют у камандзе майстроў «Сцяг працы» у класе «Б». Такі ранні пачатак прафесійнай кар'еры не застаўся па-за ўвагай маскоўскіх селекцыянераў, якія прысутнічалі на матчах у Арэхава-Зуева, і неўзабаве яму паступіла прапанова працягнуць кар'еру ў маскоўскім «Дынама», якое тады трэніраваў легендарны Канстанцін Бескаў.

На жаль, сур'ёзная траўма, атрыманая ў 1973 годзе прымусіла выкрасліць з гульнявой кар'еры амаль два гады. У лістападзе 1974-га адбыўся дэбют Курненіна на міжнароднай арэне ў матчы на Кубак УЕФА супраць дрэздэнскага «Дынама».

У мінскае «Дынама» Курненін перабраўся ў 1975 годзе. То былі не самыя ўдалыя часы ў гісторыі каманды: два гады мінчане «падарожнічалі» па бязмежных прасторах СССР у першай лізе і толькі ў сярэдзіне 1978 з прыходам новага галоўнага трэнера Эдуарда Малафеева змаглі вярнуцца ў «вышку», а ўжо ў 1982-м заваявалі залатыя медалі чэмпіянату. Нямалы ўклад у гэты поспех беларускага футбола ўнёс і Курненін. Яго хет-трык у вароты «Кайрата», праведзены 30 кастрычніка 1982 г., увайшоў ва ўсе айчынныя футбольныя даведнікі.

Навечна застанецца ў гісторыі беларускага футбола і першы гол мінчукоў у першай еўракубкавай гульні, аўтарам якога стаў Курненін. Эфектным, кручаным ударам ён паслаў мяч са штрафнога міма выбудаванай сценкі ў вароты швейцарскага «Грасхоперса».

Аб незабыўным часе, праведзеным у мінскім «Дынама», сведчылі словы Юрыя Анатольевіча: «Тут я вырас як спартсмен, сфармаваўся як грамадзянін. Каманда ўзбагацілі мяне духоўна і маральна. Дзякуючы ёй я зразумеў, што сапраўдныя каштоўнасці ў жыцці - гэта сяброўства, калектывізм і таварыства».

Пасля заканчэння гульнявой кар'еры была вучоба ў маскоўскай Вышэйшай школе трэнераў. Пасля выпуску з ВШТ Курненін апынуўся ў Віцебску, прапрацаваўшы там адзін год у КІМе, затым пераехаў на берагі Буга і ўзначаліў берасцейскае «Дынама» ў апошнім чэмпіянаце СССР. На наступны год пад яго кіраўніцтвам берасцейцы занялі трэцяе месца ў першым нацыянальным чэмпіянаце. На сёння гэта адзіны медальны поспех берасцейскага калектыву ў чэмпіянатах краіны.

Затым у яго трэнерскай кар'еры наступіў легіянерскі перыяд. Спачатку праца ў  «Саматлор -ХХI». У далейшым лёс закінуў Юрыя Анатольевіча на Блізкі Усход - у Сірыю. Ён узначаліў нацыянальную каманду гэтай краіны, якая ў 1996 годзе выйшла ў фінал Кубка Азіі. Пасля Сірыі быў аманскі футбольны клуб «Аль-Ахл». І , нарэшце, вяртанне ў родныя пенаты на масток рулявога мінскага «Дынама».  Два гады ён аддаў сваёй роднай камандзе ўжо як трэнер, і пасля трохгадовага перапынку мінчукі ў 2000 годзе зноў апынуліся ў прызёрах чэмпіянату краіны.

Затым Юрый Анатольевіч з'ехаў у Наварасійск памочнікам да Анатоля Байдачнага ў «Чарнаморац», адкуль зноў вярнуўся ў Беларусь, але ўжо ў салігорскі «Шахцёр» . Там ён дапамагаў тады яшчэ маладому трэнеру Юрыю Вяргейчыку, і неўзабаве салігорскі клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі.

Далей зноў была праца ў трэнерскім звязку з Анатолем Байдачным ў мінскім «Дынама» (каманда заваявала «бронзу» чэмпіянату), а таксама ў нацыянальнай зборнай Беларусі. Са студзеня 2006 года Курненін пачаў працаваць з моладзёвай зборнай краіны, якую вывеў у фінальны турнір чэмпіянату Еўропы-2009. І гэта быў яго апошні гучны футбольны акорд ...

Пасля Швецыі Юрый Анатольевіч пражыў толькі месяц. Не вытрымала сэрца ...