"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 17 КАСТРЫЧНІКА Ў 19.00
У чацвер, 17 кастрычніка, каманду Юрыя Малеева чакае візіт у Магілёў — на паядынак з "Дняпром" у межах 29-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2024. Месца сустрэчы — футбольны манеж па вул. Якубоўскага, 15А. Пачатак у 19.00.
Гульцы "Дынама"-БДУФК выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вадзім Багданаў (Смалявічы), памочнікі — Віктар Абраменкаў (Віцебск) і Сяргей Сізікаў (Орша). Чацвёрты — Алена Іллюшына (Магілёў). Інспектар матчу — Сяргей Цыбульскі (Смалявічы).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.