"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 19 ЛІСТАПАДА Ў 14.00
У нядзелю, 19 лістапада, "Дынама"-БДУФК закрые гульнявую праграму жаночага чэмпіянату краіны-2023 — на выездзе праэкзаменуе "Гомель". Гэты паядынак 33-га тура адбудзецца ў паўднёва-ўсходнім абласным цэнтры, на стадыёне СДЮШАР-8 (вул. Сожская, 1А), і пачнецца ў 14.00.
Каманда Юрыя Малеева прымерыць бірузовыя майкі і сінія трусы (брамнік — цалкам у зялёным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з мазыранінам Максімам Папком, асістэнтамі якога стануць Дар’я Аметава і Аліна Адзінцова (абедзве — Магілёў). Чацвёрты суддзя — Аляксандр Несцярэнка (Гомель). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Назіраць за развіццём падзей анлайн прыхільнікам футбола прапануе Youtube-канал WF Belarus.