Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 21.04 (16:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Дзіцячы летні лагер "Дынама-Мінск"

ЗАПРАШАЕМ У ЛЕТНІ ДЗІЦЯЧЫ ЛАГЕР "ДЫНАМА"!

Што можа быць лепш для дзіцяці, чым правесці летнія канікулы, займаючыся любімым відам спорту і пры гэтым разнастайна адпачываючы?

Наш клуб дае такую мажлівасць для юных футбалістаў і футбалістак! Запрашаем дзяцей 6-13 гадоў у лагер дзённага знаходжання, арганізаваны на базе Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" (вул. Кірава, 8/6).

ЧАМУ МЕНАВІТА НАШ ЛАГЕР?

Безумоўнымі плюсамі з’яўляюцца добрае размяшчэнне ў цэнтры Мінска, работа пад кіраўніцтвам кваліфікаваных трэнераў адной з найлепшых Акадэмій краіны на якасным футбольным полі, цікавы і карысны вольны час.

ШТО Ў ПРАГРАМЕ?

- дзве трэніроўкі ў дзень на запасным полі стадыёна "Дынама"

- наведванне трэніровак асноўнага складу "бела-сініх"

- экскурсіі, наведванне кінатэатра і іншых пазнавальных лакацый творчыя заняткі (гульні, маляванне, майстар-класы, штучная лядовая пляцоўка)

- квіткі дзецям і іх бацькам на дамашнія матчы "Дынама" падчас знаходжання ў лагеры

- сняданне, абед, полудзень

Рэжым работы: з панядзелка па пятніцу, пачатак — у 9.00, сканчэнне — у 18.00.

КОЛЬКІ КАШТУЕ?

10-дзённая змена абойдзецца ў 550 рублёў.

Зніжка ў 10% прадугледжана:

- для шматдзетных сямей

- для тых, хто наведвае трэніроўкі нашай Акадэміі цягам як мінімум года

- для двух ці больш дзяцей з адной сям’і

ЯК ЗАПІСАЦЦА?

Зараз ажыццяўляецца рэгістрацыя на змену з 19 па 30 чэрвеня. Падрабязная інфармацыя — па тэлефоне +375 44 782 71 97 (Кацярына).