Памёр Валянцін Бялькевіч

01.08.2014

Памёр Валянцін Бялькевіч

 

 

 

 

 

 

Сёння ноччу ў г. Кіеве на 42-м годзе жыцця, у выніку тромбаэмбаліі памёр легендарны футбаліст мінскага і кіеўскага «Дынама», гулец нацыянальнай зборнай Беларусі - Валянцін Бялькевіч.
Валянцін Бялькевіч з'яўляўся сапраўдным лідэрам мінскага і кіеўскага «Дынама», нацыянальнай зборнай Беларусі! Заўсёды цешыў заўзятараў яркай, запамінальнай гульнёй.

У складзе нашага клуба Валянцін Бялькевіч чатыры разы выйграваў чэмпіянат Беларусі па футболе і двойчы - Кубак Беларусі.
У складзе кіеўскага «Дынама» Валянцін Бялькевіч сем разоў выйграваў чэмпіянат і шэсць разоў - Кубак Украіны. Удзельнічаў у паўфінале Лігі Чэмпіёнаў.
Валянцін Бялькевіч - прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі 1995 года, лепшым футбалістам ўкраінскай лігі 2001 года і лепшым легіянерам чэмпіянату Украіны постсавецкага перыяду.

Навіна аб смерці Валянціна Бялькевіча стала сапраўдным шокам не толькі для заўзятараў мінскага і кіеўскага «Дынама». Па Валянціне Бялькевічы смуткуюць усе, датычныя да ягонага футбольнага таленту, хто назіраў за ягонай гульнёй з трыбун стадыёнаў, з экранаў тэлевізараў.

ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск», гульцы і трэнеры каманды, супрацоўнікі клуба і заўзятары смуткуюць аб смерці Валянціна Бялькевіча і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Інфармацыя пра час і месца развітання з Валянцінам Бялькевічам будзе дадаткова размешчана на нашым сайце

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

laskin7226

02.08.2014 у 11:45

Вечная Память!