Перамога на турніры ветэранаў!

16.02.2015

Каманда ветэранаў мінскага "Дынама" выступіла на турніры ў Вільнюсе

 

 

 

У мінулыя выходныя гвардыя дынамаўскіх ветэранаў прымала ўдзел у турніры па міні-футболе сярод каманд ветэранаў. За літару Д у літоўскай сталіцы біліся Кірыл Савосцікаў, Радзіслаў Арлоўскі, Андрэй Лаўрык, Сяргей Гурэнка, Уладзімір Макоўскі, а таксама нашы іншыя славутыя ветэраны.

Упэўненую перамогу ў турніры атрымалі нашы ветэраны. У групавой стадыі дынамаўцы гулялі супраць наваполацкага "Нафтана" (перамога 7:0), варшаўскай «Легіі» (перамога 7:3) і з каманды зборная Мiнска (перамога 4:3). Узяўшы 9 пунктаў, наша каманда выйшла ў паўфінал з першага месца, дзе «Дынама» сустракалася з калінінградскай «Балтыкай». І зноў, дынамаўцы атрымалі перамогу, з лікам 4:1.

А ў фінале нашым ветэранам трэба было зноў згуляць з Навапалачанамі. У гэты раз матч прайшоў куды цяжэй і больш сур'ёзна, пасля 7:0 на старце турніру. Каманда Вадзіма Скрыпчанка аказала годны супраціў дынамаўцам, але наша каманда змагла атрымаць перамогу. 4:2.

Такім чынам, каманда «Дынама» стала чэмпіёнам турніру. А Уладзімір Макоўскі атрымаў званне лепшага бамбардзіра каманды.

 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце