Трансферныя навіны

24.07.2015

Мінскае «Дынама» падпісала кантракт з Віталём Булыгам

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Сёння ФК «Дынама-Мінск» падпісала кантракт з 35-гадовым нападаючым Віталём Булыгам.

Віталь Булыга з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе (1998, 2009 гг.). У складзе зборнай Беларусі Віталь Булыга правёў 37 гульняў, забіў 8 мячоў.

У складзе «Дынама-Мінск» Віталь Булыга будзе выступаць пад 19 нумарам.

 

 

- Віталь, віншуем з падпісаннем кантракту! З якім пачуццём ставіў свой подпіс на дакуменце?

- Дзякуй за віншаванне! На самай справе вельмі прыемна апынуцца ў шэрагах такога знакамітага клуба, як «Дынама-Мінск». У маёй кар'еры раней былі прапановы і ад маскоўскага «Дынама», і ад мінскага, але штосьці заўсёды не атрымлівалася. Рады, што цяпер усё склалася, як той казаў - чаму быць, таго не абмінуць. Я вельмі рады, што буду змагацца за медалі ў складзе мінскага «Дынама»!

- Ты ўжо некаторы час трэніруешся з камандай. Як ты сябе адчуваеш з новымі партнёрамі?

- На самай справе футбольны свет - ён і ёсць футбольны. Калі ты футбаліст, то і з маладымі партнёрамі, і з вопытнымі - паразуменне знаходзіцца хутка. У «Дынама» добры калектыў. Ёсць маладыя, амбіцыйныя футбалісты. Ёсць і тыя, з кім раней гуляў і ў нацыянальнай зборнай, і ў іншых клубах. Хлопцы нармальна прынялі. Мы знаходзім агульную мову, і я думаю з кожным днём паразуменне будзе толькі лепш і на трэніроўках, і ў гульнях. Ну а са свайго боку я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб дапамагчы камандзе, як у бліжэйшых матчах, так і на працягу сезону.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце