Нашы ў зборных

18.03.2015

Прадстаўнікі мінскага Дынама выкліканыя ў нацыянальную і маладзёжную зборныя.


 

 

Як ужо паведамлялася раней, у размяшчэнне нацыянальнай зборнай Беларусі, для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы з 23 да 30 сакавіка 2015 года, а таксама для ўдзелу ў адборачным матчы Чэмпіянату Еўропы 2016 (27 cакавіка 2015) супраць нацыянальнай зборнай Македоніі і міжнародным таварыскім матчы з нацыянальнай зборнай Габона (30 сакавіка 2015), выкліканы футбаліст мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч.

 


Акрамя яго, з 22 па 28 сакавіка ў размяшчэнне нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, для ўдзелу ў адборачным матчы Чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Расіі (матч адбудзецца 27 сакавіка) выкліканыя Няманья Нікаліч і Фатас Бечырай.

 

 


Зборная Арменіі правядзе вучэбна-трэніровачны збор з 23 па 29 сакавіка, у рамках якога 29-га сакавіка правядзе адборачны матч Чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Албаніі. На гэты тэрмін для ўдзелу ў УТС і ў вышэй згаданым матчы ў распараджэнне зборнай Арменіі адправіцца Артур Едзігаран.

 

Маладзёжная зборная Беларусі ў перыяд з 23 па 31 сакавіка правядзе вучэбна-трэніровачны збор у Мінску і міжнародны таварыскі матч Іспанія U21 - Беларусь U21, які адбудзецца 30 сакавіка ў г. Леён (Іспанія). Галоўны трэнер зборнай Беларусі U21 Ігар Кавалевіч выклікаў у распараджэнне зборнай наступных футбалістаў мінскага «Дынама»: Карповіча Сяргея, Яроцкага Яраслава, Шасцілоўскага Сямёна.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце