Нашы ў зборных

26.10.2014

У Мінску і Маладзечне прайшоў адборачны турнір Чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў.

 

 

 

 

 

19 кастрычніка ў двух гарадах Беларусі - Мінску і Маладзечне стартаваў адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юнакоў да 17 гадоў. У нашым квартэце таксама знаходзіліся юнацкія зборныя Чарнагорыі, Уэльса і Расіі.

У склад зборнай Беларусі былі выкліканыя наступныя дынамаўцы: Плотнікаў Максім (брамнік), Макушынскі Яраслаў (абаронца), Швяцоў Максім (абаронца), Садоўскі Павел (паўабаронца), Корзун Арцём (паўабаронца), Савосцікаў Максім (паўабаронца), Сарамаха Артур (нападнік), Кабачэўскі Уладзіслаў (нападнік). Адзначым, што Максім
Швяцоў з'яўляецца капітанам зборнай краіны.

У першым матчы падапечныя Міхаіла Мархеля гулялі супраць зборнай Чарнагорыі. Зборная Беларусі дзякуючы адзінаму голу з пенальці, забітаму Іванам Бахарам, аказалася мацнейшай. Плотнікаў, Макушынскі, Корзун і Швяцоў правялі на полі ўвесь матч. Садоўскі замяніў Сарамаху на 75-й хвіліне матчу. Савосцікаў і Кабачэўскі правялі матч на лаўцы запасных. У паралельным матчы расіяне і валійцы галоў забіць не змаглі.

 У другім матчы нашы юнакі правялі матч супраць зборнай Уэльса. Купцоў адкрыў лік у матчы на 12-й хвіліне. Валійцы зраўнялі лік на 58-й хвіліне сустрэчы, а за 10 хвілін да канца гульні, дзякуючы голу Лісаковіча з пенальці, беларусы ўсталявалі канчатковы лік у матчы: 2:1. З дынамаўцаў увесь матч адыгралі: Плотнікаў, Швяцоў. Корзун быў заменены на 77-й хвіліне, Сарамаха - на 61-й Паўлам Садоўскім. Савосцікаў і Кабачэўскі правялі матч на лаўцы запасных. У другім матчы зборная Расіі выявілася мацнейшай за чарнагорцаў з лікам 2:0.

 Такім чынам, лёс першага месца вырашаўся ў Маладзечне 24 кастрычніка ў апошнім матчы турніру паміж расіянамі і беларусамі, якім хапіла б і нічыйнага выніку для перамогі ў групе. Артур Сарамаха адкрыў лік у матчы ўжо на 5-й хвіліне. Усё складалася больш чым удала, але расейцы ўжо праз 10 хвілін лік зраўнялі. На 41-й хвіліне Сарамаха быў заменены. А на 68-й хвіліне расіяне забілі пераможны мяч і, такім чынам, атрымалі валявую перамогу 1:2. Швяцоў і Макушынскі правялі на полі ўвесь матч. Корзун быў заменены на 73-й хвіліне матчу, а Кабачэўскі выйшаў на газон на 76-й хвіліне сустрэчы. У паралельным матчы ў Мінску валійцы былі мацней за чарнагорцаў 2:1.

У элітную частку кваліфікацыйнага раўнду прайшлі каманды Расіі і Беларусі.

  

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце