Дублёрам атрымалі чэмпіёнскія медалі.

Закрыццё сезону для нашага дубля.
Адбылося ўрачыстае закрыццё сезону для нашага дублюючага складу. Нагадаем, падапечныя Арцёма Чалядзінскага ў драматычнай развязцы заключнага тура, дзякуючы подзвігу салігорскага «Шахцёра» ў матчы супраць «Мінска», сталі чэмпіёнамі першынства Беларусі.
У пятніцу нашы хлопцы атрымалі залатыя медалі, а таксама доўгачаканы чэмпіёнскі кубак. Адзначым, што Арцём Чалядзінскі прыводзіць дынамаўскі дубль да першага месца ўжо другі раз за тры гады. У 2018 (у першую палову сезону каманду ўзначальваў Міхаіл Мустыгін) наша моладзь правяла фенаменальны сезон і таксама фінішавала першай.
Разам з тым, паімж гульцамі адбылося галасаванне і былі вызначаны найлепшыя футбалісты сезону.
Найлепшы брамнік: Дзяніс Шпакоўскі (2. Шапко, 3. Лапавухаў).
Найлепшы абаронца: Уладзіслаў Калінін (2. Фірсаў, 3. Міхаленка).
Найлепшы паўабаронца: Масрур Кіямідзінаў (2. Лапун, 3. Роўда).
Найлепшы нападаючы: Кірыл Забелін (2. Латыхоў, 3. Ложкін).
Найлепшы бамбардзір каманды: Дзмітры Латыхоў - 19 + 6 (2. Забелін (5 + 11), 3. Роўда - (7 + 7)).
Найлепшы гулец каманды: Аляксандр Міхаленка (2. Роўда, 3. Давыскіба).
Віншуем трэнерскі штаб каманды, а таксама ўсіх рабят з паспяховым завяршэннем сезону.
Калі Вам спадабаўся гэты артыкул, падзяліцеся ім з сябрамі:
Каментарыi
Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце