Арандаваныя дынамаўцы - вынікі сезону.

15.12.2020

Статыстыка па выніках сезону.

 

 

 

 

 

У сезоне-2020 у агульнай суме 16 футбалістаў мінскага «Дынама» выступалі за іншыя клубы на правах арэнды. Вашай увазе статыстыка выступаў арандаваных дынамаўцаў.

Найбольшы гульнявы час у «Беларусбанк Вышэйшая ліга» ў абаронцы бабруйскай «Белшыны» Канстанціна Кучынскага.

 

 

У час летняга трансфернага акна ў «Смалявічы» адправіўся квартэт дынамаўскай моладзі, якая здолела назапашыць досвіду гульні ў мацнейшым дывізіёне. Пятым дынамаўцам в гэтым клубе стаў брамнік Мікіта Лазоўскі, які быў аддадзены ў арэнду чырвона-сінім яшчэ перад стартам сезону.

 

 

Увосень у «Віцебск» адправіўся нападаючы мінскага «Дынама» Кірыл Вяргейчык, а Дзмітры Барадзін стаў гульцом «Іслачы».

 

 

Трое маладых футбалістаў «Дынама» ўнеслі свой важкі ўнёсак у вяртанне «Гомеля» на карту Вышэйшай лігі.

 

 

А ў галкіпера Станіслава Клешчука сезон яшчэ не скончаны. «НФК Крумкачы» чакаюць стыкавых матчаў за права згуляць у наймацнейшым дывізіёне Беларусі.

 

 

Абаронца Уладзіслаў Лях ў сезоне-2020 абараняў колеры гомельскага «Лакаматыва», адкуль выклікаўся ў маладзёжную зборную краіны.

 

 

Юры Крайко правёў чарговы сезон у «Граніце».

 

 

А двое нападнікаў 1999-го года нараджэння, Буракоў і Куратнік, у гэтым годзе выступалі за «Ашмяны» і «Хвалю» адпаведна.

 


 

Тэгі: Сезон-2020

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце