З днём нараджэння, капітан!

09.04.2015

Сяргею Паліцевіч - 25 гадоў!

 

 

 

 

25 гадоў таму ў горадзе Ліда нарадзіўся Сяргей Эдуардавіч Паліцевіч. Простаму лідскаму хлопцу трэба было прайсці доўгі шлях да звання аднаго з лепшых абаронцаў краіны. У 8 гадоў Сяргей пачаў займацца ў лідскім ДЮСШ. У юнацкім узросце будучы капітан мінскага "Дынама" выступаў за "МТЗ-РІПА", пасля чаго вярнуўся ў Ліду. Аднак доўга ў Лідзе Сяргей не прабыў. Таленавитага хлопца заўважылі ў Наваполацку і ​​запрасілі ў "Нафтан", дзе Паліцевіч працягнуў выступаць на юнацкім першынстве, а неўзабаве - падпісаў кантракт з асноўнай камандай. У 2007 годзе адбыўся дэбют маладога гульца ў вышэйшай лізе..

 

У студзені 2008 года Сяргей у складзе юнацкай зборнай адправіўся на Мемарыял Гранаткіна, дзе быў прызнаны лепшым абаронцам турніру. Натуральна, маладога гульца прыкмецілі скаўты расійскіх клубаў і ў выніку пасля турніру Сяргей адправіўся ў Самару, у "Крылы Саветаў". Варта адзначыць, што за гульцом палявалі клубы з Масквы, а таксама "Зеніт" і данецкі "Шахцёр". Аднак затрымацца ў Расіі Сяргею не ўдалося - у 2009 годзе гулец быў аддадзены ў арэнду "Нафтану", а ў 2011 годзе Сяргей заключыў кантракт з "Дынама". У нашым клубе Сяргей правёў ужо больш за сотню матчаў, у якіх адзначыўся галамі 8 разоў. За гэтыя 4 гады Сяргей змог стаць сапраўдным лідэрам каманды і ў сёньняшні час менавіта Паліцевіч будзе выводзіць каманду на поле з капітанскай павязкай. Разам з маладзёжнай зборнай Беларусі Паліцевіч стаў бронзавым прызёрам Чэмпіянату Еўропы ў 2011 годзе, а ў 2012 - стаў удзельнікам алімпійскіх гульняў. Таксама, Паліцевіч з'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай краіны.

 

Мы віншуем Сяргея з днём нараджэння! Жадаем яму моцнага здароўя, каб заўсёды спадарожнічала ўдача! Жадаем далейшага кар'ернага росту, "сухіх" матчаў, тытулаў і перамог!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце