Раман Бегуноў і Сяргей Паліцевіч выкліканыя на матчы супраць зборных Славакіі і Македоніі

28.09.2015

Аляксандр Хацкевіч вызначыўся з выбарам гульцоў, якія будуць рыхтавацца да бліжэйшых паядынкаў нацыянальнай зборнай Беларусі.

 

 

 

 

Абаронцы мінскага "Дынама" Сяргей Паліцевіч і Раман Бегуноў выкліканыя ў размяшчэнне нацыянальнай зборнай Беларусі для падрыхтоўкі да матчаў супраць зборных Славакіі і Македоніі. Поўны спіс выглядае наступным чынам.

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя); Юры Жаўноў ("Урал", Екацерынбург, Расія); Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў (БАТЭ, Барысаў); Ігар Шытаў ("Мардовія", Саранск, Расія); Аляксандр Мартыновіч ("Урал", Екацерынбург, Расія); Сяргей Паліцевіч, Раман Бегуноў (абодва - "Дынама-Мінск"); Ягор Філіпенка ("Малага", Іспанія); Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна); Максім Бардачоў ("Томь", Томск, Расія);

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Рубін", Казань, Расія); Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў", Самара, Расія); Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія); Аляксандр Глеб, Ігар Стасевіч (усе - БАТЭ, Барысаў); Рэнан Брэсан ("Рыу Аве", Партугалія); Павел Няхайчык ("Томь", Томск, Расія); Антон Пуціла ("Газіантарспор", Турцыя); Сяргей Балановіч ("Амкар", Пермь, Расія).

Нападаючыя: Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - БАТЭ, Барысаў).

Нагадваем, матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016 супраць зборнай Славакіі пройдзе 9 кастрычніка ў Жыліне на стадыёне "Пад Дубне" (пачатак гульні ў 21:45 па беларускім часе), а паядынак кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016 супраць зборнай Македоніі адбудзецца 12 кастрычніка на "Барысаў-Арэне "(пачатак гульні ў 21:45 па беларускім часе). 

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце