Нафтан - Дынама - 1:1. Каментары гульцоў

22.11.2014

Ігар Стасевіч каментуе вынікі матчу

 

 

 

- Першы тайм пачалі добра. Калі не лічыць канцоўку, дык гульню ў першыя 45 хвілін можна занесці ў актыў. Мы добра гулялі, кантралявалі мяч і забілі гол.

- У канцоўцы першага тайму каманда разняволілася, занадта рана ў думках сышлі на перапынак?

- Не ведаю ... Страта канцэнтрацыі ... Магчыма яшчэ некаторыя фактары адбіліся, і ўсё гэта ў выніку склалася ў прапушчаны мяч

- Тым не менш у другім тайме смела дадалі.

- Выйшлі з добрым настроем, стараліся забіць. У нас, у прынцыпе, было пару нядрэнных момантаў, але не пашанцавала. Нічыя.

- У матчы ставала эмацыйных момантаў у размове з судзейскай брыгадай ...

- Зараз ужо цяжка казаць пра тыя эпізоды. Магчыма і былі няправільныя рашэнні. Але месцамі і эмоцыі бралі верх. Проста заўсёды хочацца перамагчы і ў такія моманты эмацыйны фон вельмі высокі. Трэба старацца такія моманты мінімізаваць.

- Пра што пасля матчу гутарыў з заўзятарамі?

- Да мяне падышоў адзін з хлопцаў, які пацярпеў на сектары ... Мы футбалісты, на жаль, не можам падысці на сектар і папрасіць супрацоўнікаў міліцыі не чапаць хлопцаў. Гэта не ў нашай кампетэнцыі. У кожным выпадку, так дзейнічаць нельга. Фанаты - гэта людзі, якія прыязджаюць падтрымліваць каманду, адпачываць. Заўсёды трэба заставацца чалавекам. У такіх момантах ўсім трэба абыходзіцца без рукапрыкладства. Плюс да ўсяго, фанаты таксама дзякавалі нам за сезон. Зразумела, што ў нас яшчэ наперадзе гульні і мы будзем старацца парадаваць іх, бо мы ўжо даўно не перамагалі. Хочацца з добрым настроем завяршыць гэты год.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце