Матч Памяти Валентина Белькевича

28.01.2016

Заўтра ў Мінску адбудзецца футбольны матч Памяці Валянціна Бялькевіча.

 

 

 

 

Заўтра ў мінскім футбольным манежы адбудзецца матч Памяці Валянціна Бялькевіча, у якім прымуць удзел сябры заўчасна пайшоўшага з жыцця футбаліста, якія ў розныя часы выступалі і працавалі разам з Валянцінам у складзе мінскага і кіеўскага «Дынама», нацыянальнай зборнай Беларусі.

 

У матчы чакаецца ўдзел наступных футбалістаў:

«Дынама-Мінск»: Генадзь Туміловіч, Віталь Варывончык, Аляксандр Хацкевіч, Сяргей Гурэнка, Андрэй Лаўрык, Сяргей Штанюк, Аляксандр Кульчы, Радзіслаў Арлоўскі, Эрык Яхімовіч, Кірыл Савосцікаў, Уладзімір і Міхаіл Макоўскія, Максім Рамашчанка, Юры Пудышаў, Ігар Гурыновіч, Сяргей Ясковіч, Андрэй Астроўскі, Аляксандр Лухвіч, Валер Вялічка. Трэнеры: Іван Савосцікаў, Эдуард Малафееў.

 

«Дынама-Кіеў»: Юры Дзмітрулін, Алег Лужны, Юры Максімаў, Максім Шацкіх, Аляксандр Аліеў, Сяргей Раброў, Юры Калітвінцаў, Аляксандр Радчанка, Віталь Касоўскі, Сяргей Фёдараў, Сяргей Канавалаў, Дзмітры Міхайленка, Віталь Рэва, Тарас Луцэнка, Аляксандр Хацкевіч. Трэнеры: Аляксей Міхайлічэнка, Уладзімір Мунцян.

 

Перад матчам адбудзецца прэс-канферэнцыя у канферэнц-зале «Калгары» гасцініцы «Вікторыя-Алімп», размешчанай па адрасе праспект Пераможцаў, 103. Пачатак а 14:45. У прэс-канферэнцыі плануецца ўдзел Эдуарда Малафеева, Уладзіміра Мунцяна, Аляксандра Хацкевіча, Аляксея Міхайлічэнкі, а таксама па адным футбалісце са складу абедзвюх каманд.

 

Запрашаем усіх заўзятараў наведаць матч Памяці выдатнага футбаліста - Валянціна Бялькевіча. Гульца, які сваёй гульнёй цешыў нас усіх, незалежна ад клубных прыхільнасцяў. Гульца, які цалкам аддаваў сябе гульні №1!

 

Матч памяці Валянціна Бялькевіча адбудзецца ў пятніцу, 29 студзеня 2016 г. у г.Мінску, у футбольным манежы па адрасе: праспект Пераможцаў 20, корпус 2.

Адкрыццё матчу - у 16:30. Пачатак матчу - 16:45.

Уваход - вольны.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце