Днепр - Дынама - 0:3.

01.04.2017

Мінскае «Дынама» пачынае чэмпіянат-2017 з буйной перамогі ў Магілёве.

 

 

 

 

Магілёў засумаваў па вялікім футболе! Пакінуўшы ў 2014 годзе вышэйшую лігу каманда, якая некалі выйгравала чэмпіянат Беларусі, аддала два гады на тое, каб вярнуцца ў вышэйшы свет беларускага футбола. Таму ня гледзячы на ​​даволі непрыемнае надвор'е, на трыбунах сабралася нямала заўзятараў, якія прагнулі ўбачыць перамогу сваіх улюбёнцаў.

 

Ды вось толькі мінскае «Дынама», не лепшым чынам пачаўшае сезон, саступіўшы дарогу ў паўфінал Кубка берасцейкім аднаклубнікам, таксама не збіралася расчароўваць сваіх прыхільнікаў.

І ўжо на 3 хвіліне госьці маглі адкрыць лік - Сарока ўцякаў 1 у 1 з Даўгялам, але з-за наганяючых абаронцаў адважыўся на хуткі ўдар з лініі штрафной, але здолеў трапіць ў бэльку брамы. Адскочышы ў поле мяч дабіваў Дземідовіч, але ўдар Вадзіма атрымаўся нядужым. І недакладным ...

 

Да гонару гаспадароў, яны ніколькі не спалохаліся і спрабавалі раз пораз раздзіраць абарону «Дынама». Дасведчаны Паўлаў кожны раз стараўся вострым пасам вывесці на ўдар хуткага Шрамчанку, але максімум чаго здолелі дамагчыся гаспадары - гэта падаць пару кутніх.

 

А вось адказ «Дынама» атрымаўся забойным: пасля флангавый падачы Нікаліча першым на падбор паспеў Наёк і найпрыгажэйшым ударам забіў мяч у браму - 1:0!
 


«Дынама» павяло ў ліку, але не павяло гульню першым нумарам. Гаспадары працягвалі шукаць шляхі да брамы Клімовіча, «Дынама» адказвала нячастымі, але даволі перспектыўнымі контратакамі. Зрэшты, лік у першым тайме не змяніўся.

 

У перапынку сваё важкае слова сказала надвор'е, вымусіўшы халодным праліўным дажджом сыйсці добрую чвэрць, а мо і траціну заўзятараў з трыбунаў, а таксама дастаткова намачыўшы поле, зрабіла яго куды больш глейкім і цяжкім. Зрэшты, гэтая акалічнасць калі і адбілася на дзеяннях футбалістаў, то толькі да канца тайма.

Атрымаўшы ўказанні трэнераў у разпранальнях, другі тайм каманды пачалі куды больш актыўна, і Нікаліч на 53 хвіліне мог і павінен быў падвойваць лік, але абаронцы самааддана кінуліся пад удар.

«Днепр» актыўнічаў, набіраў вісты кутнімі ўдарамі, ўзмацняў атаку заменамі, а гол зноў забіла «Дынама». Даўгяла ня здолеў утрымаць мяч пасля ўдару і адбіў яго перад сабой. Быкаў не марудзячы адправіў мяч у сетку.



Пытанні аб пераможцы ў матчы зняў Хвашчынскі, бліскуча скарыстаўшыся перадачай у рассек абаронцаў і дакладна прабіўшы ў кут.


«Дынама», забіўшы гол у першым тайме і даціснуўшы суперніка ў другім, набірае тры балы і ў міжнародны дзень гумару дорыць добры настрой сваім заўзятарам. І гэта не жарт!






 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце