Мінск - тэрыторыя Дынама!

29.03.2018

Хакеісты мiнскага «Дынама» наведалі трэніроўку мiнскага «Дынама». Футбольнага ...

 

 

 

 

Два «Дынама» сябруюць даўно! Заўзятары памятаюць адзін з выпускаў Дынама Inside і Роберта Маасканта на «Мінск-Арэне».


Бой Васіля Хамутоўскага і Мікіты Камарова на баксёрскім рынгу таксама яшчэ не ў памяці.

Нярэдка хакеісты прыходзяць у госці на нашы матчы ўсёй камандай. З задавальненнем на хакей ходзяць і нашы хлопцы, а галоўны трэнер Сяргей Гурэнка нават зрабіў сімвалічнае ўкіданне перад матчам першынства КХЛ «Дынама» - «Северсталь».

І вось працяг супрацоўніцтва дзвюх «Дынама». Сёння сталічныя хакеісты ўпершыню за апошнія 30 гадоў пабывалі на трэніроўцы ў сваіх аднаклубнікаў-футбалістаў.

Гэтая гісторыя пачалася прыкладна пяць месяцаў таму у нетрах прэс-службы нашых калег з хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Уважлівыя клубныя фатографы, разбіраючы здымкі хатніх матчаў, звярнулі ўвагу, што на трыбунах занадта ўжо часта мільгае знаёмы твар капітана «Дынама», але ўжо футбольнага - Аляксандра Наёка. Адзін ці, часцяком, з Урашам Нікалічам, або з іншымі калегамі па камандзе. Нярэдка - з бацькамі. Але наш капітан апынуўся сапраўдным фанатам хакея!

 

Высветлілася, што наш капітан чалавек сціплы, ні да каго ў клубе не звяртаўся за кантрамарку, а сумленна стаяў у чэргах і набываў квіткі на матчы за свае, кроўныя.

Тады і нарадзілася інтэрв'ю для прэс-службы хакейнага клуба, у якім Наёк выказаў надзею, што аднойчы яго мара спраўдзіцца: «Насамрэч, мару атрымаць сапраўднае гульнявое джэрсі «Дынама-Мінск». Напрыклад, у абмен на сваю футболку. Калі яна, вядома, камусці патрэбна» ...

Прапанова была пачута ...

Завяршыўшы сёння сваю трэніроўку на лёдзе, Сяргей Дрозд, Дзмітры Амбражэйчык і Ягор Шаранговіч адправіліся ў госці - на трэніроўку да футбалістаў.

Трэба сказаць, што мячом хлопцы валодаюць не меньш спрытна, чым клюшкай! Асабліва ўдалым быў Дзмітры, які парыраваў пенальці пасля ўдара Ягора, і не пакінуў апошняму ніякіх шанцаў у сваёй спробе - цягні, Кандзідаў! 


Ну а потым была сустрэча з Аляксандрам Наёкам! Абмен майкамі і джэрсі, капітан нашай каманды падарыў гасцям абанементы на бягучы сезон, запрасіў на матчы ... вось тут Сяргей Дрозд і прамовіў; «О! Яшчэ адзін абанемент! А я леташні ўжо падоўжыў ...!»

Пасля чаго футбалісты пайшлі трэніравацца, а хакеісты - назіраць за трэніроўкай.
І ўжо кудысьці зніклі ўсмешкі і жарты. Прафесіяналы звярталі ўвагу на істотныя, або незнаёмыя дэталі:
- Глядзі за размінкай. Мы калі «на зямлі» працуем - гэтак жа пачынаем.
- А дзяўчына ў камандзе, яна за што адказвае? У нас таксама падобная практыка ёсць. Таццяну Лавец ведаеце?

Госці адзначылі вялікую фактуру Сяргея Ігнатовіча: «Ух ты! Трэба яго да нас на трэніроўку запрасіць - у браме праверыць ... »

Запрашайце! Прыйдзем з задавальненнем!

Ну а пакуль што мы запрашаем як хакеістаў, так і заўзятараў «Дынама» на матч адкрыцця футбольнага сезона 2018. «Дынама» - «Тарпеда-БелАЗ», які адбудзецца ўжо паслязаўтра на стадыёне ФК «Мінск», пачатак - у 19:00!

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце