Віншуем з днём нараджэння!

05.12.2017

Сёння Віктару Сокалу спаўняецца 63 гады!

 

 

 

 

 

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» віншуе майстра спорту СССР, Чэмпіёна СССР 1982 года і бронзавага прызёра чэмпіянату СССР 1983, лепшага бамбардзіра Кубка Еўрапейскіх Чэмпіёнаў 1983/84 года, фіналіста Кубка СССР 1986 Віктара Пятровіча Сокала з днем нараджэння!

Віктар Сокал правёў за мінскае «Дынама» 327 матчаў у розных турнірах і забіў 68 галоў!

 

Па заканчэнні кар'еры футбаліста Віктар Сокал доўгі час працаваў у ФК «Дынама-Мінск» трэнерам.

У 2002 Віктар Сокал узнагароджаны Ганаровым знакам Асацыяцыі «Беларуская Федэрацыя Футбола».


Гульцы і трэнеры, адміністрацыя і персанал ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», заўзятары клуба ад усёй душы віншуюць Віктара Пятровіча з днем нараджэння і жадаюць моцнага здароўя і плённай працы на ніве футбола!

 

 


 

 

 

 


 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце