Пяцёра футбалістаў пакідаюць мінскае "Дынама".

28.12.2020

Трансферныя навіны.

 

 

 

 

 

Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў мінскае «Дынама» пакідаюць пяць футбалістаў: галкіпер Канстанцін Рудзянок, абаронца Міха Гарапеўшак, паўабаронцы Марка Паўлоўскі і Эдгар Аляхновіч, а таксама форвард Кірыл Вяргейчык.


Рудзянок далучыўся да каманды ў студзені 2020-га года, правёў за каманду тры матчы, у якіх прапусціў сем мячоў.

 

 

Міха Гарапеўшак стаў гульцом «Дынама» ў лютым 2020-га года і прыняў удзел у 24-х матчах, у якіх адзначыўся трыма выніковымі баламі (2+1).

 

 

Марка Паўлоўскі падпісаў кантракт з бела-блакітнымі таксама ў лютым, адгуляў у 15-ці матчах, аддаў адзін выніковы пас.

 

 

Эдгар Аляхновіч прыйшоў у мінскае «Дынама» ў студзені 2019-га года, за два сезоны прыняў удзел 44-х матчах, у якіх набраў 8 вынковых балаў (2+6), быў капітанам каманды ў сезоне-2020.

 

 

Таксама ў студзені мінулага года футбалістам нашага клуба стаў і Кірыл Вяргейчык, які за два сезоны згуляў у 32-х гульнях, адзначыўся пяццю выніковымі баламі (2+3).

 

 

Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту каманду пакідае таксама трэнер брамнікаў Юры Афанасенка.

 

 

Мы дзякуем футбалістам, а таксама Юрыю Аляксандравічу за супрацоўніцтва і жадаем поспеху ў далейшым працягу іх кар'еры.

 

Тэгі: Сезон-2020

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце