Прапанова рукі і сэрца ў самым сэрцы стадыёна!

27.07.2020

Новае відэа на Дынама ТБ.

 

 

 

 

 

 

У перапынку суботняга матчу заўзятары, якія прыйшлі на стадыён, сталі сведкамі мабыць самай рамантычнай падзеі ў гісторыі дынамаўскай арэны. І пра гэта наш сюжэт на Дынама ТБ.

 

 

Фёдар Вярбіцкі - выхаванец акадэміі мінскага «Дынама» 1998-га года нараджэння. Займаўся футболам у адной камандзе разам з Максімам Швецовым, Канстанцінам Кучынскім, Максімам Плотнікавым. У 2016-м годзе працаваў разам з дублюючым складам нашага клуба.

У суботу ў жыцці Фёдара здарылася вельмі важная падзея, у перапынку матчу для нашага выхаванца і яго дзяўчыны мы наладзілі самае сапраўднае шоу, канчатковай мэтай якога была прапанова рукі і сэрца ... Вядома ж, дзяўчына адказала «Так!». Неверагодна кранальныя моманты не пакінулі абыякавымі нікога, хто ў гэты вечар прыйшоў на «Дынама».

Разам з нашым партнёрам, кампаніяй «Sushi-House» для маладзёнаў мы зрабілі яшчэ адзін падарунак - за ходам другога тайма матчу супраць «Гарадзеі» Фёдар і Віялета сачылі ў адной з нашых ложаў, дзе была арганізавана рамантычная вячэра.

Мы ўпэўненыя, што такая падзея назаўсёды застанецца ў памяці маладых і, карыстаючыся выпадкам, мы яшчэ раз іх віншуем!

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце