Каментар футбалістаў.

17.07.2015

Сяргей Паліцевіч і Мікіта Корзун каментуюць матч

 

 

 

 

 

Пасля матчу каманда пакідала пераапранальню без настрою. Усе як адзін аддалі сябе на полі цалкам. Было цяжка. Балгары паказалі добрую гульню з упартым характарам. Аднак, дзякуючы нашаму капітану, мы змаглі здабыць у гэтым матчы нічыю, а гэта, усё ж такі, нядрэнны вынік для гасцявога паядынку. Менавіта Сяргей Паліцевіч першым падзяліўся эмоцыямі з намі.
 

- Цяжкі матч выдаўся. Сапраўды было вельмі цяжка. Калі ехалі ў Балгарыю, думалі, што надвор'е будзе вельмі спякотным, аднак насамрэч яно нам не перашкодзіла. Супернік адыграў вельмі агрэсіўна, так, як мы гэтага і чакалі. Першы тайм у нас не атрымаўся, хоць моманты забіць былі. Забей мы сваё, дык зусім іншая гульня была б. У прынцыпе, вынік 1:1 - можна назваць здавальняючым для выязной гульні. Цяпер нас чакае матч дома. Не прапусцім - пройдзем далей.

Пра што казалі ў перапынку?

- Казалі аб тым, што трэба дадаць агрэсіі. У першым тайме вельмі шмат мячоў гублялі. У прынцыпе, яны нічога асаблівага і не стварылі. Было хваляванне ў нашай брамы, калі мы самі памыляліся. У другім тайме мы гэта прыбралі і далі рады задачы.

Нашых заўзятараў было чуваць?

- Вядома. Клас! Прыемна, калі прыязджаеш на такі далёкі выезд, як Балгарыя, і бачыш столькі заўзятараў. Дзякуй ім!

Мікіта Корзун:

Ці здзівіў сёння супернік чымсьці, у параўнанні з той інфармацыяй пра яго, па якой вы рыхтаваліся?

- Добрая, тэхнічная каманда. Настройваліся прыкладна на гэта ж. Плюс да ўсяго, «Чорнае Мора» гуляла дома, хаця і не ў сваім горадзе, але падтрымка была добрая. Трыбуны іх гналі добра. Чакалі агрэсіўнай гульні. Ня атрымалася гульня ў першым тайме, тріхі падселі. У другім тайме Сяргей нас выратаваў. Для паядынку ў гасцях - вынік нядрэнны.

У першым тайме госці нямала атак разыгралі праз цэнтр. Што не атрымлівалася?

- Напэўна, трохі перагарэў. Не ведаю ... Спрабаваў знайсці сваю гульню, але не атрымалася. Добры супернік быў сёння. Але ўсе стараліся. Так, шмат чаго не атрымлівалася, праз цэнтр шмат праходзілі, але ў другім тайме змаглі выправіць свае памылкі.

Нашу каманду мясцовыя заўзятары сустрэлі не вельмі прыязна. Матывавала гэта?

- Падтрымка суперніка сёння трохі аказвала ціск. Асабліва пасля прапушчанага гола.

Які настрой зараз, перад матчам у адказ?

- Будзем гуляць толькі на перамогу. Бо гуляем дома, перад сваімі заўзятарамі. Будзем паказваць свой футбол.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце