Арцём Быкаў пакінуў мінскае Дынама.

Арцём Быкаў пакідае наш клуб.
Паўабаронца Арцём Быкаў і ФК «Дынама-Мінск» скасавалі кантракт па ўзаемнай дамоўленасці.
У наш клуб Арцём перайшоў у далёкім 2011-м годзе і за гэтыя доўгія сем гадоў прыняў удзел у 168-мі матчах бела-блакітных, у якіх забіў пятнаццаць галоў і аддаў трыццаць выніковых перадач.
Выказваем шчырую падзяку Арцёму за ўсё тое, што ён зрабіў для мінскага «Дынама» за гэты доўгі прамежак часу! Мы жадаем Арцёму поспехаў ў яго далейшай кар'еры.
Калі Вам спадабаўся гэты артыкул, падзяліцеся ім з сябрамі:
Каментарыi
Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце