Віталь Булыга - спартыўны дырэктар ФК Дынама-Мінск

25.04.2018

Віталь Булыга прызначаны спартыўным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск».

 

 

 

 

Віталь Булыга з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе (1998, 2009 гг.). На клубным узроўні правёў у кар'еры 413 матчаў, забіў 62 галы. У тым ліку ў чэмпіянатах Беларусі адыграў 153 матчы, забіў 34 голы, аддаў 24 галявыя перадачы.

У складзе зборных Беларусі Віталь Булыга правёў 55 матчаў, забіў 14 галоў (у тым ліку ў нацыянальнай зборнай 37 гульняў / 8 галоў).

З 1996 па 2016 год выступаў за каманды: «Днепр-Трансмаш» (Магілёў), БАТЭ (Барысаў), «Белшына» (Бабруйск), расійскія «Крылы Саветаў» (Самара), «Урал» (Эліста), «Амкар» (Перм), «Томь» (Томск), «Луч-Энергія» (Уладзівасток), «Салют» (Белгарад), «Жамчужына» (Сочы), «Газавік» (Арэнбург), «Сахалін» (Паўднёва-Сахалінск).

У складзе «Дынама-Мінск» выступаў у сезоне 2015 года, правёў 12 матчаў у розных турнірах, забіў 2 галы, аддаў 2 галявыя перадачы.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце